Сабакі Эўропы
Format
Format
User Rating
User Rating
Release Date
Release Date
Date Added
Date Added
Language
Language
audiobook
(0)
Сабакі Эўропы. Частка 3
Неандэртальскі лес
by Альгерд Бахарэвіч
read by Сяргей Шупа
Part 3 of the Сабакі Эўропы series
Трэцяя частка рамана "Сабакі Эўропы". Гісторыя, у цэнтры якой - спроба стварэньня "ідэальнай", утапічнай Беларусі. Беларусі як вострава - у прамым і пераносным сэнсе. Якую небясьпеку нясе нацыянальны праект, у аснову якога пакладзеныя архаіка, традыцыі і эзатэрыка - і як нацыяналізм абарочваецца фашызмам? Ці мае Беларусь зь яе вечным "адраджэньнем" шанцы ацалець у сучасным сьвеце, што супрацьстаіць зусім іншым выклікам? Ці можа бабка-шаптуха зрабіцца духоўным правадыром для прывіднага беларускага Туле? Такія пытаньні задае трэцяя частка кнігі - якая, паводле аўтара, ёсьць наўмысна створанай "багнай" для тых, хто выправіўся ў дарогу па лябірынтах "Сабакаў Эўропы", самым складаным выпрабаваньнем для "звышчытача".
audiobook
(0)
Сабакі Эўропы. Частка 2
Гусі, Людзі, Лебедзі
by Альгерд Бахарэвіч
read by Сяргей Шупа
Part of the Сабакі Эўропы series
Другая частка рамана "Сабакі Эўропы". Час дзеяньня -- 2049 год. Беларусь даўно зьнікла з мапы сьвету, зрабіўшыся часткай Вялікага Расейскага Райху. У вёсцы Белыя Росы-13 на ўскраіне імпэрыі, сярод лясоў і балот недалёка ад Вялікага Муру, дзіўны хлопчык па мянушцы Маўчун марыць пра ўцёкі. Нечаканая сустрэчы ў лясным гушчары зьмяняе ягонае жыцьцё назаўсёды. Фантастычная гісторыя, у якой паўночнаэўрапейская казка адгукаецца ўсходнеэўрапейскай сатырай. Антыўтопія, якая пасьля 2022 году імкліва робіцца нашай рэальнасьцю.
audiobook
(0)
Сабакі Эўропы. Частка 1
Мы Лёгкія, Як Папера
by Альгерд Бахарэвіч
read by Сяргей Шупа
Part of the Сабакі Эўропы series
Першая частка рамана "Сабакі Эўропы", дзеяньне якой адбываецца ў 2016 годзе. Менскі няўдаліца, самаабвешчаны геній і мізантроп стварае бальбуту -- таемную мову свабоды. Дэтэктыўная гісторыя пра моўную ўтопію і роспач індывідуальнага бунту ў пазнавальных дэкарацыях беларускай сталіцы напярэдадні вялікіх і трагічных падзей...
Showing 1 to 3 of 3 results