Галасы ўтопіі
Format
Format
User Rating
User Rating
Release Date
Release Date
Date Added
Date Added
Language
Language
audiobook
(0)
У вайны не жаночы твар
by Святлана Алексіевіч
read by Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз
Part 1 of the Галасы ўтопіі series
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» - пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр - шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом - апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«У вайны не жаночы твар» - першая кніга хронікі. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны.
Пераклад Валянціна Акудовіча.
Музыка: Дмітрый Фрыга
Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
audiobook
(0)
Апошнія сведкі
by Святлана Алексіевіч
read by Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб, Алена Баярава, Алег Гарбуз
Part 2 of the Галасы ўтопіі series
Другая кніга з серыі «Галасы ўтопіі» Святланы Алексіевіч – «Апошнія сведкі».
«Мы – апошнія сведкі. Наш час заканчваецца. Мы павінны гаварыць. Нашыя словы будуць апошнімі…»
Ім было па восем гадоў, адзінаццаць, тры. Штосьці яны запомнілі самі, штосьці – з аповедаў дарослых, але адно засталося ўва ўсіх: «Я чалавек без дзяцінства, замест дзяцінства ў мяне – вайна». Вайна, убачаная дзіцячымі вачыма, выявілася яшчэ больш пераканаўчай і ўражальнай.
Аўдыяверсія створаная пры непасрэднай падтрымцы Фонду Kamunikat і Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Пераклад - Барыс Пятровіч.
Чытаюць - Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысціна Дробыш.
Аўтарская музыка і мантаж гуку - Дзмітрый Фрыга.
Запіс – Павел Сініла.
Прадзюсар праекту – Яраслаў Іванюк.
Вокладка - Ірына Арахоўская
audiobook
(0)
Цынкавыя хлопчыкі
by Святлана Алексіевіч
read by Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб
Part 3 of the Галасы ўтопіі series
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» - пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр - шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом - апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«Цынкавыя хлопчыкі» - трэцяя кніга хронікі. Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала.
Пераклад Андрэя Хадановіча.
Музыка: Дмітрый Фрыга
Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
Вокладка: Ірына Арахоўская
Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
audiobook
(0)
Чарнобыльская малітва
by Святлана Алексіевіч
read by Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб
Part 4 of the Галасы ўтопіі series
Ноч 26 красавіка 1986 года… За адну ноч мы патрапілі ў іншае месца гісторыі.
«Ніхто мне раней нічога падобнага не расказваў», «ні ў воднай кніжцы пра гэта не чытаў і ў кіно не бачыў». Паміж часам, калі здарылася катастрофа, і тым часам, калі пра яе пачалі расказваць, была паўза. Момант нематы… Ён запомніўся ўсім.
«Найбольш у Чарнобылі запамінаецца жыццё «пасля ўсяго»: рэчы без чалавека, краявіды без чалавека. Дарога ў нікуды. Раз-пораз думаеш: што гэта – мінулае ці будучыня? Часам мне здавалася, што я запісваю будучыню…»
Пераклад Уладзіміра Арлова.
Чытаюць: Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысціна Дробыш.
Аўтарская музыка і мантаж гуку Дзмітрыя Фрыгі.
Запіс: Павел Сініла.
Прадзюсар праекта: Яраслаў Іванюк.
Вокладка: Ірына Арахоўская.
Аўдыёверсія створаная дзякуючы супольным намаганням Фонду Kamunikat і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў
audiobook
(0)
Час сэканд хэнд
by Святлана Алексіевіч
read by Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш
Part 5 of the Галасы ўтопіі series
«Час сэканд хэнд» – пятая кніга хронікі «Галасы Утопіі». Яна распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта – трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі.
Менавіта ў гэтай кнізе так ці іначай пераплятаюцца ўсе падзеі ХХ стагоддзя, трагічна адбіваючыся на некалькіх пакаленнях звычайнага чалавека. Магчыма менавіта праз гэтую сувязь можна растлумачыць падзеі, матывы сённяшніх дзён і зразумець іх сапраўдную прыроду да глыбіню.
Пераклаў з рускай Сяргей Дубавец.
Аўтарская музыка і мантаж гуку Дзмітрыя Фрыгі.
Запіс: Павел Сініла.
Прадзюсар праекта: Яраслаў Іванюк.
Вокладка: Ірына Арахоўская.
🙏 Аўдыёверсія створаная дзякуючы супольным намаганням Фонду Kamunikat і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў
Showing 1 to 5 of 5 results