Skip to main content
  • Hoopla logo
    Powered by Hoopla
  • Browse
  • My Hoopla
  • Log In
Books, videos, and music - all free from your public library!
LoginSign Up

Footer

Hoopla logo, Go to homepage
  • For Patrons
  • For Libraries (opens in new window)
  • For Vendors (opens in new window)
  • Facebook (opens in new window)
  • X (opens in new window)
  • Instagram (opens in new window)
  • YouTube (opens in new window)
  • TikTok (opens in new window)
  • LinkedIn (opens in new window)

Our Company

  • Our Story
  • Get Hoopla for your Library (opens in new window)
  • Get your content on hoopla (opens in new window)
  • Join our team (opens in new window)
  • Accessibility Statement

Our Content

  • Audiobooks
  • Ebooks
  • Movies
  • Television
  • Comics
  • BingePasses
  • Music
  • The Loop Blog

Help

  • Help Center
  • Submit Feedback
  • Facebook (opens in new window)
  • X (opens in new window)
  • Instagram (opens in new window)
  • YouTube (opens in new window)
  • TikTok (opens in new window)
  • LinkedIn (opens in new window)
  • Download on the App Store (opens in new window)
  • Get it on Google Play (opens in new window)
  • Available at Amazon Appstore (opens in new window)
© 2026 Midwest Tape, LLC. All rights reserved. Privacy Policy | Terms of Use
  1. Navigate Home
  2. Audiobooks
  3. Ператварыўшыся імгненна ў аганёк

AUDIOBOOK
Беларуская

Ператварыўшыся імгненна ў аганёк

Зінаіда Бандарына
(0)
sign up
Duration
1h 4m
Year
2026
Language
Belarusian
Publisher
Выдавецтва Пфляўмбаўм

About

Блізкая сяброўка Вера Ніжанкоўская называла яе «беларускім Дон Кіхотам», а знаемая з ёй з юнацтва паэтка Наталля Вішнеўская - «шалапутай», маючы на ўвазе яе выключную рухавасць і жвавасць характару.


Зінаіда Бандарына - адна з трох самых выбітных беларускіх паэтак эпохі «Маладняку» - безумоўна была надзвычайнай асобай, разгледзець якую, карыстаючыся выключна оптыкай ейных вершаў, аказалася даволі няпроста. У біяграфіі Бандарынай шмат загадак, белых плям. Да гэтага часу абставіны яе смерці застаюцца невядомымі альбо супярэчлівымі. Не менш загадкавым выглядае і тое, што амаль не засталося слядоў яе дзейнасці як мастачкі. Мала вядома і пра яе тэатральную дзейнасць, нібыта важная частка яе творчага шляху знікла без следу. Таму праца над гэтым аўдыёспектаклем мела крыху дэтэктыўнае адценне - нам было вельмі цікава расплесці розныя загадкі з жыцця Зінаіды Бандарынай. Але яны так і засталіся для нас таямніцамі.


Тым не менш, факты, якія ўсё ж такі захаваліся, сведчаць пра чалавека прынцыповага характару і драматычнага лёсу. Бандарына стала адной з нешматлікіх дзяячак мастацтва, якія адкрыта выступілі ў падтрымку сваіх арыштаваных сяброў падчас рэпрэсій 1937 года, за што пацярпела. З гэтай прычыны яе імя, як і многія імёны выдатных беларускіх паэтаў 1920-1930 гадоў, не ўвайшло ў канон беларускай літаратуры і да сённяшняга дня можа быць незнаёмым шырокаму колу беларускіх чытачоў. Найбольш поўнае выданне яе вершаў выйшла ўсяго некалькі гадоў таму ў выдавецтве «Пфляўмбаўм», а з прозай знаёмыя толькі адзінкі.


У выніку мы падышлі да самай вялікай загадкі, якую, бадай, давядзецца разгадваць усім, хто будзе слухаць гэты спектакль: як у той удушлівы, страшны час паэтка змагла захаваць такую чысціню душы, такую неверагодную смеласць і працягваць свой незгасальны пошук праўды нягледзячы ні на што.


Сцэнар і рэжысура Інга Лізянгевіч і Святлана Бень

Related Subjects

  • General
  • Adult Fiction

Artists

Зінаіда БандарынаAuthor
Алесь АўсяннікаўReader
Святлана БеньReader
Кузьма ГанчарэнкаReader
Мая ГанчарэнкаReader