AUDIOBOOK

About

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» - пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр - шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом - апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«У вайны не жаночы твар» - першая кніга хронікі. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны.
Пераклад Валянціна Акудовіча.
Музыка: Дмітрый Фрыга
Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў

Related Subjects

Extended Details

Artists